Рустычны шрыфт () — старажытнарымскі каліграфічны шрыфт. З-за негатыўнай канатацыі, якая супрацьпастаўляе гэты шрыфт «цывілізаванай» форме , Бернхард Бішаф аддае перавагу назве кананізаваны шрыфт.
Рустыкальны шрыфт падобныя на , але менш жорсткі, на яго больш ўплываюць пяро з чарніламі і паверхня, на якой пішуць: папірус альбо пергамент. Літары танчэй і больш сціснутыя, выкарыстоўваецца значна больш выгнутых ліній, чым у квадратным шрыфце, і маюцца пашырэнні ніжэй базавай лініі.
Шрыфтом карысталіся ў перыяд з I па IX стагоддзе, часцей за ўсё паміж IV і VI стагоддзямі. Пасля V стагоддзя рустычны стыль пачаў выпадаць з выкарыстання, але яшчэ выкарыстоўваўся ў якасці шрыфта для загалоўкаў і назваў, разам з унцыялам, як шрыфт асноўнага тэксту.
Захавалася каля паўсотні рукапісаў, напісаных рустычным шрыфтом, у тым ліку чатыры копіі твораў Вяргілія (у тым ліку і Раманскі Вергілій), адна копія працы Тэрэнцыя і адна з прац . Шрыфт звычайна выкарыстоўваецца для люксавых копій язычніцкіх аўтараў; для твораў хрысціянскіх аўтараў ім карысталіся Прудэнцый і .
Спасылкі 'Manual of Latin Palaeography' (A comprehensive PDF file containing 82 pages profusely illustrated, June 2014).
Катэгорыя:Ранняе Сярэдневякоўе Катэгорыя:Палеаграфія Катэгорыя:Пісьменнасць Катэгорыя:Сярэдневяковыя шрыфты Катэгорыя:Папіралогія Катэгорыя:Заходняя каліграфія