«Гоман» () ― беларуская народніцкая група, якая арганізавалася вясной-летам 1881 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя) пад назвай «Беларуская грамада» (1881). Пазней назва змянілася на «Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя» (1882), «Беларуская арганізацыя» (1883—1884) і «Гоман» (1884). Мела ў сваім складзе галоўным чынам санкт-пецярбургскіх студэнтаў — ураджэнцаў беларускіх губерняў Расійскай імперыі, імкнулася стварыць агульнабеларускую партыю сацыялістычнага кірунку на ўзор расійскай «Народнай волі»Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129.. Група прапагандавала ідэю асобнасці беларускага народа (нацыі), абуджэння этнічнай самасвядомасці беларусаў, адраджэння беларускамоўнай культуры, эканамічнага і культурнага развіцця грамадства шляхам змены палітычнага ладу Расійскай імперыі ў кірунку роўнасці і аўтаноміі народаў (у тым ліку беларусаў) у складзе рэспубліканскай Расійскай федэрацыі і шляхам змены эканамічнага ладу на аснове навуковага сацыялізму, каб знішчыць усялякую эксплуатацыю. Самыя актыўныя ўдзельнікі групы былі арыштаваны царскімі ўладамі ў 1884 г., таму група спыніла сваё існаванне. За перыяд сваёй дзейнасці выдала некалькі аб'ёмных адозваў і паспела выдаць два нумары часопіса «Гоман» (1884).

Гісторыя арганізацыі

На думку беларускага гісторыка Захара Шыбекі, заснавальнікам сялянскага сацыялізму ў Беларусі быў Кастусь Каліноўскі (1838—1864)Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129.. Аднак толькі ў пачатку 1880-х гг. у Санкт-Пецярбургу сярод студэнтаў з беларускіх губерняў Расійскай імперыі зноў пачалі арганізоўвацца сацыялістычныя гурткіШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129..

Першы гурток беларускіх студэнтаў-сацыялістаў у Санкт-Пецярбургу ўзнік вясной-летам 1881 г., атрымаў назву «Беларуская грамада» (1881) і ставіў мэту стварэння беларускай народнай партыі (на ўзор расійскай партыі «Народная воля»), якая б аб'ядноўвала ўсе рэвалюцыйныя гурткі беларусаўШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129.. У стварэнні «Беларускай грамады» (1881) актыўны ўдзел бралі студэнт Аляксандр Марчанка і нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Пазней беларускі гурток атрымаў назву «Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя» (1882), «Беларуская арганізацыя» (1883—1884) і «Гоман» (1884)Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.. Менавіта ў 1884 г., калі расійскія народнікі практычна страцілі кантроль над правінцыямі, рабілася новая спроба стварэння агульнабеларускай партыі сацыялістычнага кірунку: меркавалася, што яна аб'яднае ўсе нелегальныя сацыялістычныя гурткі беларускіх губерняў Расійскай імперыі незалежна ад іх нацыянальнага складу і будзе каардынаваць свае дзеянні з расійскай партыяй «Народная воля»Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129—130..

Яшчэ ў лістападзе 1881 г. узнікненне гуртка «Беларуская грамада» было зафіксавана ў агентурных данясеннях санкт-пецярбургскай паліцыі і ўказана, што група выдае гектаграфічным спосабам заклікі да беларускай моладзі і праграму сваіх дзеянняў — барацьбы з расійскім урадам за інтарэсы беларускага народа: дабіцца ў будучым самастойнага існавання Беларусі і змены яе грамадскага і эканамічнага ладуАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10..

Кіраўнікамі групы з 1881 г. быліАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.Семашкевіч Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX―пачатак XX ст. — Мн., 1971.: Аляксандр Іванавіч Марчанка (1860— пасля 1889) — студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта гісторыка-філалагічнага факультэта з 1881 г.; родам з Мсціслаўскага павета; праваслаўны; бацькі яго — мяшчане па саслоўнай прыналежнасці — вольнаадпушчаныя прыгонныя сяляне графа Салтыкова; быў знаёмым Ігната Грынявіцкага. Хаім Аронавіч Ратнер (1861—пасля 1887) — студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта фізіка-матэматычнага факультэта са жніўня 1882 г., яўрэй, іўдзей, родам са Шклова — з купецкага саслоўя.

У асноўны склад (ядро) групы ўваходзіліАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.: Урбан Баніфацевіч Крупскі (1863—1915) — студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта фізіка-матэматычнага факультэта з 1882 г.Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11., дваранін-католік, родам з Ігуменскага і Слуцкага паветаў. Марцін Янавіч Стацкевіч — студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, родам з Вільні. Станіслаў Янавіч Нясцюшка-Буйніцкі — слухач Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, дваранін-католік, родам з Віцебска.

Да менш значных членаў групы адносіліся: 1) Лявонцій Міхайлавіч Насовіч — землямер з Мінска, з мінскіх мяшчан, звязаны з 1884 г. з марксісцкай групай «Вызваленне працы»; 2) Баляслаў Міхалавіч Рынкевіч — санкт-пецярбургскі наборшчык; 3) Марцэлій-Эдмунд Янчэўскі — нарадаволец; 4) Л. Гарадзішча — былы гродзенскі гімназіст; 5) Арцём Аляксеевіч Высоцкі — пісар віцебскага натарыуса; 6) Аляксандра Аркадзеўна (Аронаўна) Ратнер — слухачка санкт-пецярбургскіх жаночых курсаў, сястра Хаіма Ратнера; 7) СафронаўАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.. Да санкт-пецярбургскай групы таксама прымыкала «рагачоўская група»: Марголін, Бродскі і інш.Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11. Гэта былі толькі галоўныя асобы групы, якія фігуруюць у дакументах паліцыі, хоць на самай справе іх было болейАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.. На думку беларускага гісторыка Сцяпана Александровіча, змена пачатковай назвы магла сведчыць пра пэўную эвалюцыю поглядаў групы, гэтак як і пра тое, што расійская паліцыя магла не адрозніваць беларускія сацыялістычныя групы розных ідэйных напрамкаўАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10..

Сучасныя беларускі гісторыкі (Захар Шыбека, Алег Латышонак і інш.), прааналізваўшы тэксты адозваў і часопіса «Гоман», выявілі два розныя ідэйныя падыходы ў поглядах беларускіх народнікаў. Першы падыход — гэта адозва «Данілы Баравіка»: арганічная працаПублицистика белорусских народников: нелегальные издания белорусских народников (1881–1884). — Минск, 1983. — С. 29. (мірная асветная і эканамічная дзейнасць) на карысць уласнага беларускага народу без радыкальных сацыяльных змяненняў, каб знішчыць культурную розніцу паміж інтэлігенцыяй і народамШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129.Публицистика белорусских народников: нелегальные издания белорусских народников (1881–1884). — Минск, 1983. — С. 32.. Другі падыход — гэта адозва «Шчырага Беларуса»: інтэрнацыянальная сацыялістычная рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, але без канкрэтызацыі шляху і спосабаў рэвалюцыіШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск, 2003. — С. 129.Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. — 2-е выд. — Смаленск, 2013. — С. 116.. На думку Алега Латышонка, адозва «Шчырага Беларуса» — гэта на самой справе выказванне поглядаў не беларускіх народнікаў, а рускага кіраўніцтва «Народнай волі», якое не хацела дзяліць партыю «Народная воля» на асобныя нацыянальныя арганізацыі, не хацела, каб існавала адасобленай беларуская групаЛатышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. — 2-е выд. — Смаленск, 2013. — С. 116..

16 снежня 1882 г. Станіслаў Янавіч Нясцюшка-Буйніцкі прыступіў да складання зборніка беларускамоўных твораў (творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча («Гапон», «Павіншаванне войта Навума», урывак перакладу паэмы «Пан Тадэвуш», «Шчароўскія дажынкі», верш Навума Прыгаворкі на прыезд у Мінск А. Концкага, Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі), балада «Нячысцік» Аляксандра Рыпінскага, верш «Ігнат Сліўка» Ігната Мігановіча, варыянт ананімнага верша «Вясна гола перапала...» пад назвай «Вот свабоду дадуць скора» і інш.) — цяпер гэты рукапіс захоўваецца ў акадэмічнай бібліятэцы ў Вільнюсе (Літва) у зборы былога Беларускага музеяГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў: у 2 т. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. — С. 539.Кісялёў, Г.В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. — Мінск, 1988. — С. 24—26.Нязнаны верш Мігановіча. Там жа ў бібліятэцы зберагаецца і другі зборнік з рускамоўнымі вершамі і беларускамоўнымі гутаркамі, звязаны са Станіславам Янавічам Нясцюшка-Буйніцкім і яго сваякаміКісялёў, Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. — 2-е выд. — Мінск, 2003. — С. 92.. Пра сацыяльную накіраванасць «гутарак» з гэтага зборніка добра сведчыць назва адной з іх: «Таму дворнаму войту Крываносу Міхайле, каторы крутнёй убіўся ў панскую ласку, мужыцкая рада, як нада жыць»Кісялёў, Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. — 2-е выд. — Мінск, 2003. — С. 92.. Адзін з рускамоўных вершаў з таго зборніку адрасаваны Францішку ПчыцкамуКісялёў, Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. — 2-е выд. — Мінск, 2003. — С. 92..

Сцяпан Александровіч лічыць, што група прайшла з 1881 па 1884 г. эвалюцыю ад звычайнага студэнцкага гуртка да асобнай групы маладых нарадавольцаў, якая мела свой друкаваны орган — часопіс «Гоман» (1884)Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10..

Група падтрымлівала сувязь з Паўночна-Заходняй арганізацыяй «Народнай волі», створанай у Вільні па ініцыятыве выканкама «Народнай волі». Гэта арганізацыя аб’ядноўвала народніцкія гурткі Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў. Гоманаўцы былі знаёмы з яе кіраўнікамі ― А. Лісоўскай, , Е. Айзенбергам і І. Лямпе. Ёсць сведчанні аб сувязях групы «Гоман» з народавольцамі М. П. Аўчыннікавым, Марцэліем-Эдмундам Янчэўскім, Пятром Піліпавічам ЯкубовічамМіхась Біч. Гоман // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — У 6 т. — Т. 3. — Мн., 1996. С. 60.. Зімой 1882 г. на сходках групы была выпрацавана палітычная праграма, якую летам 1882 г. размножылі на гектографе і разаслалі па гарадах беларускіх губерняўЛяхоўскі, У. Ад гоманаўцаў да гайсакоў: чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. ― 1-й палове XX ст. (да 1939 г.). — 2-е выд. — Смаленск, 2015. — С. 21..