Яле́нка — рака ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Волчас (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км (6 км на тэрыторыі Крычаўскага раёна). Плошча вадазбору 41 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,8 км у напрамку на захад ад вёскі Дарагая (Крычаўскі раён). Упадае ў Волчас каля былой вёскі Камаровічы, прыкладна за 2,5 км на поўнач ад вёскі Зоры (Чэрыкаўскі раён). Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прыток — рака Лена (злева). У вярхоўі перасыхае.

Літаратура

Ліст карты N-36-76. выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-75. выданне 1982 г. Ліст карты N-36-77. выданне 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа