Ёханэс Брондстэд ( — ) — дацкі археолаг і гісторык, які спецыялізаваўся на першабытным грамадстве.
Брондстэд нарадзіўся ў мястэчку Грундфар, Ютландыя.
Біяграфія У 1920 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за працу аб узаемаадносінах паміж англа-саксонскім і скандынаўскім мастацтвам у Эпоху вікінгаў.
У 1922 і 1923 гадах ён працаваў у полі разам з Эйнарам Дзігвэ на раскопках ранніх хрысціянскіх помнікаў у Далмацыі. Яго аповяд аб гэтым раскопе быў апублікаваны ў Recherches à Salone (1928).
З 1941 па 1951 год Брондстэд быў прафесарам скандынаўскай археалогіі і еўрапейскай перадгісторыі ва ўніверсітэце Капенгагена. Ён пакінуў гэтую пасаду, каб стаць дырэктарам Нацыянальнага музея Даніі ў Капенгагене, дзе ён працаваў з 1951 па 1960 год.
Выбраныя творы Recherches à Salone (1928) Danmarks Oldtid (three vols.; 2e; 1957—1959), a prehistory of Denmark The Vikings (1960) (English edition: trans. Kalle Skov; Penguin, Harmondsworth; 1965; ISBN|0-14-020459-8)
Прызнанне і ўзнагароды 1952, член-карэспандэнт Брытанскай Акадэміі 1953, залаты медаль Каралеўскага таварыства старажытнасцяў
Катэгорыя:Археолагі Даніі Катэгорыя:Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта