Барсукі́ (, ) — былая вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.
У 1871 годзе было 24 двары. У пачатку 20 стагоддзя ў складзе Высоцкай воласці Аршанскага павета, 44 двары, 306 жыхароў. За вёскай былі замацаваны 409 дзесяцін зямлі, у тым ліку 5 дзесяцін лесу. У 1923 годзе — 392 жыхары. У 1930 годзе створаны калгас «Новае жыццё»Памяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 493..
Ліквідавана і ўвайшла ў склад гарадскога пасёлка Балбасава ў 2016 годзеРешение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района .
Спасылкі