Міхаіл Фёдаравіч Сауткін (руск.: Михаил Фёдорович Сауткин; нар. 5 чэрвеня 1930 года, Разанская вобласць) — савецкі і расійскі вучоны і спартсмен, чэмпіён Масквы і шматразовы чэмпіён Разані і Разанскай вобласці па паўэрліфцінгу. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1992). Заслужаны работнік фізічнай культуры Расіі.

Скончыў Разанскі медыцынскі інстытут (1962). У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1976—1988 гг. загадчык кафедры Разанскага медыцынскага інстытута. У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Аўтар работ па апітэрапіі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі.

Спасылкі Сауткин Михаил Федорович (К 85-летию со дня рождения) // Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя акадэміка І. П. Паўлава

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Постаці апітэрапіі