Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 5 — будынак у Мінску, размешчаны ў гістарычным цэнтры. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Архітэктура Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана плоскімі пілястрамі, паміж якімі размешчаны па 2 на кожным паверсе аконныя праёмы (прамавугольныя па 1-м, лучковыя на 2-м), дэкарыраваныя прамымі сандрыкамі. Выкарыстоўваецца як жылы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску