Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Альгецішкі, Багданішкі, Бартэлі, Бярвенцы, Валынішкі, Дукойні, Кракоўка, Латавічы, Людзвінова, Лэйлубка, Міхалконі, Навашышкі, Пятрулі, хутары Відзеткі, Пасека, Ройста і Чорны Луг)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 17 студзеня 1969 года ў склад Куцавіцкага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і МіхалконіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).. 19 жніўня 1985 года ў склад Палянскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Дукойні, Кракоўка, Лэйлубка, Навашышкі, Пятрулі, хутары Бартэлі, Латавічы, Людзвінова), скасаваны хутары Альгецішкі, Кірклішкі, Ройста і СасноўкаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 3450 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Славутасці Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875) у аг. Жупраны Могілкі яўрэйскія ў аг. Жупраны Плябанія (кан. XIX — пач. XX стст.) у аг. Жупраны Помнік Францішку Багушэвічу (1958) — у аг. Жупраны

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе