Тацця́на Мікала́еўна Сукава́тых (у дзявоцтве: Каровіна, нар. , , РСФСР — Здравоохранение, № 9, (сентябрь) 2022. ) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976).
Біяграфія Скончыла Курскі медыцынскі інстытут у 1955 годзе. Працавала ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце. У 1963 годзе скончыла аспірантуру і абараніла дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук. У 1963—1998 гадах у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—1996 гадах — загадчыца кафедры). У 1975 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Інстытуце педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве. У 1996 гадзе прайшла стажыроўку ў Англіі ў Нацыянальным цэнтры навучання па пытаннях адукацыйнай работы з пацыентамі з бранхіяльнай астмай. З 1998 года была галоўным дзіцячым алерголагам камітэта аховы здароўя МінскаСуковатых Татьяна Николаевна // Сайт БелМАПА.
Муж: Леанід Сямёнавіч Сукаватых (1930—1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых прац. Навуковыя працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі дзіцячага ўзросту, у тым ліку манаграфіі, навучальнага дапаможніка. Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых алерголагаў Беларусі У 1972 годзе па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Т. М. Сукаватых у Мінску быў арганізаваны першы ў Беларускай ССР дзіцячы алергалагічны кабінет, а ў далейшым адкрыты першы ў краіне Рэспубліканскі дзіцячы алергалагічны цэнтр на базе алергалагічнага аддзялення 4-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы. Прымала ўдзел у міжнародных кангрэсах, сімпозіумах і іншых буйных навуковых форумах (Масква, Санкт-Пецярбург, Берлін, Будапешт, Мадрыд, Манпелье і інш.).
Сярод апубликаваных прац: Распространённость, особенности течения и организация этапного лечения бронхиальной астмы у детей в Белорусской ССР : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.0009) / АМН СССР. Ин-т педиатрии. — Москва : [б. и.], 1975. — 37 с.; Реабилитация детей с аллергическими заболеваниями: Практ. руководство / Т. Н. Суковатых, В. Ф. Жерносек — Мн.: Наука и техника, 1993. — 197, с. — Библиогр.: с. 166—176. — ISBN 5-343-01016-4; Аллергические болезни // Справочник семейного врача: Педиатрия — Мн., 1997; Бронхиальная астма у детей: новые подходы — Медицина — 1997, № 3 (18).
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
За лепшы даклад на міжнародным кангрэсе на востраве Тэнерыфэ ў 1999 годзе Таццяна Мікалаеўна Сукаватых была ўдастоена спецыяльнай прэміі.
Літаратура
Татьяна Николаевна Суковатых (к 80-летию со дня рождения) // Здравоохранение — 2012. — № 3. — С. 74.
Спасылкі Вклад профессора Т. Н. Суковатых в развитие детской аллергологической службы Республики Беларусь // Здравоохранение, № 9, (сентябрь) 2022. Суковатых Татьяна Николаевна // Сайт БелМАПА Горбач А. Свидетели истории. Врач и учёный о войне, репрессиях и маме — «уникальном человеке» // TUT.BY База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Алергалогія