Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Бурнішкі і ВайгетаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек, з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,7 % — цыганы; паводле перапісу 2019 года — 2681 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе