Мілаш Остаіч (; нар. , , СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца баснійскага клуба «Звіезда 09» з Біеліны.

Клубная кар’ера Мілаш Остаіч з’яўляецца выхаванцам школы бялградскага «Партызана». У 2009—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Партызана» «Тэлеоптык». У студзені 2012 года падпісаў пяцігадовы кантракт з «Партызанам»40 Ostojić Miloš , і 12 красавіка 2012 года дэбютаваў у матчы з «Яварам». Хутка замацаваўся ў аснове бялградцаў, у Лізе Еўропы 2012/13 згуляў у шасці матчах груповога этапу. Аднак, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе. Улетку 2016 года пакінуў «Партызан».

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў барысаўскім БАТЭ, з якім у лютым падпісаў кантрактБАТЭ подписал контракт с Милошем Остойичем. Аднак, за беларускі клуб згуляў толькі ў трох матчах у пачатку сезона (два ў Кубку Беларусі і адзін у чэмпіянаце), пасля чаго выбыў з-за траўмы. У ліпені 2017 года кантракт з абаронцам быў разарваныБАТЭ расстался с Остоичем.

У студзені 2018 года стаў іграком сербскага клуба «Напрэдак». У жніўні 2019 года перайшоў у «Чукарычкі». У другой палове 2021 года гуляў у Латвіі за «Ліепаю», а ў лютым 2022 года вярнуўся ў Сербію і далучыўся да субаціцкага «Спартака».

У ліпені 2023 года папоўніў склад баснійскага клуба «Звіезда 09».

Дасягненні Чэмпіён Сербіі (3): 2011/12, 2012/13, 2014/15 Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2020/21 Уладальнік Кубка Сербіі: 2015/16 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010/11 Д2 Тэлеоптык 5 0 2010/11 Д2 Тэлеоптык 13 0 2011/12 (1) Д2 Тэлеоптык 20 1 2011/12 (2) Д1 Партызан 6 0 2012/13 Д1 Партызан 13 1 2013/14 Д1 Партызан 10 0 2014/15 Д1 Партызан 1 0 2015/16 Д1 Партызан 7 1 2017 (1) Д1 БАТЭ 1 0 2017/18 (2) Д1 Напрэдак 10 0 2018/19 Д1 Напрэдак 30 1 2019/20 Д1 Чукарычкі 17 0 2020/21 Д1 Чукарычкі 22 2 2021 (2) Д1 Ліепая 5 0 2021/22 (2) Д1 Спартак 12 0 2022/23 Д1 Спартак 25 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлеоптык Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Напрэдак Катэгорыя:Ігракі ФК Чукарычкі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Звіезда 09