Гурт «VuRaj» — беларускі музычны гурт (Мінск), які эксперыментуе з беларускім фальклорам. Перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання фальклору надаюць непаўторнае адценне і самабытнасць калектыву.

Гісторыя

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструментальны тэатр, казачны фолк. Першымі альбомамі сталі «Vuraj» (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012).Vuraj "Песні, казачкі ды танцы" (+аўдыё) / Experty.by

Новы этап у жыцці калектыва — стварэнне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014).Vuraj выдаў першы студыйны альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by Гэты альбом стаў лепшым фолк-альбомам года па версіі сайта Experty.by.Лучшие белорусские альбомы 2014 (+аудио) / Experty.byГурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014 / Experty.by

У 2015 годзе гурт прэзентаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песні з якога з'яўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных спеваў, а астатнія тры — іх аўтэнтычнай версіяй. У 2016 годзе гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад партала Тузін Гітоў з фармуліроўкай «за музычную актыўнасць».«ГЕРОІ 2016 ГОДУ» — INTELLIGENCY І VURAJ (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА) / Тузін Гітоў

«VuRaj» плённа эксперыментуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фолк-рокавая, ды і ўласна рокавая накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэакласічным гучаннем. «VuRaj» практыкуе і непрыхаваны неафолк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псіхадэлікі. Кожная кампазіцыя хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі,  з'яўляецца цалкам самастойным творам.

Дыскаграфія «Vuraj» (2010) «Песні, казачкі ды танцы» (Live-альбом, «Каўчэг», 2012) «Rajok» («Наш формат», Украіна, Кіеў, 2014) «Шэсць загадок» (EP, 2015)«ШЭСЬЦЬ ЗАГАДОК» АД VURAJ (ПРЭМ’ЕРА EP) / Тузін Гітоў «Вэлытай, пэрэпылко» (сумесны з Re1ikt інтэрнэт-сінгл, 2016)VURAJ I RE1IKT ЗАПІСАЛІ РОК-ВАРЫЯНТ ФОЛЬК-ГІТУ «ВЭЛЫТАЙ, ПЭРЭПЫЛКО» (ПРЭМ’ЕРА) / Тузін Гітоў «Lito» (2018) Удзел у зборніках «Experty.by - Найлепшыя беларускія альбомы 2014» (2015), трэк «Траўка з палыночкам»13 номинантов наград Experty.by по итогам 2014 года (+слушать/+скачать) / Experty.by «Новае пакаленьне на Новы год» (2016), трэк Vuraj разам з CherryVata «Шчодры вэчор»Выйшаў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год" (+слухаць/+відэа) / Experty.by «Песні матчыны з Вушаччыны» (2017), трэк «Ой, лятала»Выйшаў супольны праект "Песні матчыны з Вушаччыны" (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by

Склад

Сяржук Доўгушаў — вакал, тэксты, флейты, сапілка Вольга Палякова — флейта Аляксандар Ясінскі — баян Наста Папова — скрыпка Данік Залескі — ударныя Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас Іван Арцімовіч — гітара

Былыя ўдзельнікі

Кацярына Крывашэйцава — тамбак, перкусія Глеб Анішчанка — кантрабас

Фестывалі Гурт VuRaj прымаў удзел у фестывалях: Этна-фэст «Ад неба на паўметры» (Мінск, 2009) Graffiti Open Music Fest (Мінск, 2009) Музычны спарынг (Мінск, 2010) Пустые холмы — 2010 (Масква-Калуга, 2010) Міжнародны фестываль «Флюгери Львова» (Львоў, 2011) Міжнародны фестываль Киівські «Флюгери Львова» (Кіеў, 2011) Пустые холмы — 2011 (2011) Басовішча-2011 (2011) Город Золотой (ПХ, Крым, 2011) Этна-Млын (Дудуткі, 2012) Камяніца-2012 (Строчыцы, 2012) Міжнародны этнічны фестываль «КРАЇНА МРІЙ» (Кіеў, 2013) «Цукеркавы Фэст» (Івянец, 2013) Этна-фестываль «Сунічны Джэм» (Мінск, 2014) Міжнародны эка-культурны фестываль «Трипільське коло» (Ржышчаў, Кіеўская вобл., Украіна, 2014) Фестываль «Арт Пікнік Слави Фролової» (ВДНГ, Кіеў, 2014) Этна-фестываль «Трипільські зорі» (Чаркасы, Украіна, 2014) Фестываль «Вольнае паветра» (Хутар «Шаблі», 2014) «Solidarni z Białorusią» (Гданьск, 2015) «Sianokosy nad Narwią Kupalle» (Нараў, Польшча, 2015) Фестываль міфалогіі «У госці да лепельскага Цмока» (Лепель, 2015) Фестываль «Дикая мята» (Расія, 2017) Atlas Weekend (Украіна, Кіеў, 2017)

Спасылкі vuraj.bandcamp.com Vuraj на Last.fm BELSAT MUSIC LIVE №1. VURAJ І «ПАЛАЦ» (ВІДЭА) на Тузін Гітоў

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі