Джордж Армстранг Ка́стэр (; , Нью-Рамлі, Агая, ЗША — , Мантана, ЗША) — генерал арміі ЗША. Загінуў у бітве з індзейцамі каля Літл-Бігхорн.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вялікай сям’і з 5 дзяцей. Большую частку дзяцінства правёў у Мічыгане пад апекай старэйшай сястры. Улетку 1861 года скончыў ваенную акадэмію ў Вест-Пойнт, быў найгоршым паводле паспяховасці навучэнцам свайго выпуска.
Браў удзел у Грамадзянскай вайне на баку саюзных войск. Да 1864 года стаў брыгадным генералам. Зарэкамендаваў сябе як надзвычай удачлівы камандуючы, у амерыканскіх газетах узнік устойлівы вобраз «удачлівы Кастэр». Аднак пазнейшы аналіз паказаў, што прапорцыя страт падчас ваенных дзеянняў у падраздзяленнях пад камандаваннем Дж. А. Кастэра была вышэйшай за сярэднюю.
Гл. таксама Апошні бой Кастэра
Спасылкі George Custer Biography George Armstrong Custer facts, information, pictures
Катэгорыя:Генералы арміі (ЗША) Катэгорыя:Военачальнікі ЗША