Армяна-азербайджанская вайна — ваенны канфлікт паміж Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікай і Рэспублікай Арменіяй у 1918—1920 гадах, этнічны канфлікт паміж армянамі і азербайджанцамі. Фактычна складаўся з двух армяна-азербайджанскіх войнаў, што адбыліся цягам кароткага перыяду незалежнасці абедзвюх дзяржаў у 1918 і 1920 годзе. На тэрыторыі рэгіёна былі Асманская і Брытанская імперыі: сілы першай пакінулі рэгіён пасля Мудраскага перамір’я, але брытанскі ўплыў, у прыватнасці так званых сіл Дэнстэрфорс, захоўвалася да 1920-х. Грамадзянскае насельніцтва Казахска-Шамшадынскага раёна, Зангезура, Нахічэвані і Карабаха таксама было закранута канфліктам. Вайна адрознівалася высокімі стратамі сярод грамадзянскага насельніцтва, асноўнымі прычынамі чаму паслужылі партызанскія і паўпартызанскія дзеянні ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага будавання зноў створаных дзяржаў. Праз амаль стагоддзе канфлікт усё яшчэ далёкі ад вырашэння.
Перадгісторыя Варожасць паміж армянамі і азербайджанцамі мела глыбокія гістарычныя карані, і рэлігійныя і культурныя адрозненні былі толькі фонам да тэрытарыяльнай варожасці.
Першыя сутыкненні паміж армянамі і азербайджанцамі адбыліся ў Баку ў лютым 1905 года. Неўзабаве этнічны канфлікт перакінуўся на іншыя часткі Каўказа, і 5 жніўня 1905 года ў Шушы адбыліся масавыя хваляванні з удзелам армян і азербайджанцаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў рэгіёне запанавала безуладдзе, і этнічны канфлікт выліўся ў адкрытую вайну.
Згодна азербайджанскім картам, АДР распасціралася б ад Каспійскага да Чорнага мора, атачаючы маленькую армянскую дзяржаву ў Ерэване. Арменія, са свайго боку, прэтэндавала на ўсю Эрыванскую вобласць, Елізаветпаль, Нагорны Карабах і Зангезур. Населеныя мусульманамі раёны да поўдня ад Ерэвана адмовіліся прызнаць уладу Рэспублікі Арменіі, атрымваючы падтрымку і зброю з Турцыі і Азербайджана. Армяне Карабаха і Зангезура, са свайго боку, адхілілі азербайджанскія вымогі і абвясцілі сябе неадымнымі часткамі Рэспублікі Арменія, аднак апошняя магла зрабіць мала дапамогі ізаляваным армянам Карабаха.
Нахічэвань
У снежні 1918 годзе Джафаркулі Хан Нахічэванскі абвясціў пантуранісцкую Аракскую Рэспубліку, якая прэтэндавала на Нахічэванскі, Сурмалінскі, Шарура-Даралагезкі паветы і на паўднёва-заходнюю частку Эрыванскага і Эчміядзінскага паветаў, захопленых Асманскай імперыяй у чэрвені 1918 года. Мясцовыя атрады былі досыць добра ўзброены і арганізаваны, каб адбіць ці, хоць бы, паслабіць магчымы армянскі наступ. Магчымае кровапраліцце было папярэджана ўсталяваннем брытанскага генерал-губернатарства 26 студзеня 1919
Брытанцы не прызналі Аракскую Рэспубліку, лічачы яе асманскай задумай. Рэспубліка праіснавала толькі 4 месяцы, і галоўным чынам толькі на паперы.
Брытанскае генерал-губернатарства, якое ахапляла Нахічэванскі, Шарурскі паветы і да 30 % Эрыванскага павета аж да ракі Ведзічай, узначальваў брытанскі афіцэр F. E. Laughton. Былі адноўлены чыгуначная і тэлеграфныя лініі з Персіі на Каўказ. 6 красавіка 1919 было прынята рашэнне перадаць тэрыторыю генерал-губернатарства Арменіі.
Ахмед Гаджы Алі аглы ў сваім дакладзе 15 чэрвеня Старшыні Тыфліскага камітэта Эрыванскага зямляцтва паведамляў, што паўстаў канфлікт паміж прыбылым 1 чэрвеня камандзірам армянскіх фармаванняў Ашотам Мелік Масесянам і мясцовымі жыхарамі. Па словах Ахмеда Гаджы Алі аглы, праходзіў рэдкі дзень, каб 5-10 мусульманаў не былі ахвярамі разбояў Масесяна і мясцовых армян, а разгром і спусташэнне населеных пунктаў і знішчэнне мусульманскай маёмасці і падпалы сталі звычайнай з’явай.
Адносны спакой захоўваўся да пачатку ліпеня, калі пачаліся паўстанні татар (азербайджанцаў) па ўсім паўднёвым усходзе Эрыванскай губерні. Да канца ліпеня татары, якія падтрымваліся ўрадам Азербайджана, валодалі чыгункай ад Джульфы да Шахтатхты. Армянская адміністрацыя была выбіта з Аразскай даліны паміж Ардубадам і Давалу. Армяне страцілі большую частку Нахічэванскага павета, з выняткам усходняга перадгор’я, куды і адступіў армянскі гарнізон Нахічэвані. Шарур-Нахчыван быў узяты мусульманскімі паўстанцамі з азербайджанскімі і турэцкімі сцягамі пад камандаваннем Самед-бека Джамілінскага. Большасць армян, якія заставаліся тут яшчэ ў чэрвені 1919, пакінула гэты рэгіён.
18 снежня 1919 было зламана супраціўленне армян усходняй часткі Нахічэвані з цэнтрам у Акулісе. Астатнія выжылыя беглі ў Зангезур.
Карабах у час армяна-азербайджанскай вайны
Пасля таго як у маі 1918 года Арменія, Азербайджан і Грузія абвясцілі сваю незалежнасць, новаствораны ўрад Азербайджана з дапамогай турэцкай арміі імкнуўся падначаліць сабе армянанаселены Нагорны Карабах. Апошні кіраваўся армянскім Народным урадам Карабаха, абраным першым з’ездам армян Карабаха. Першыя месяцы армяна-азербайджанскага канфлікту ў Закаўказзі ў Карабаху было спакойна. Аднак пад канец верасня 1918 года, пасля ўзяцця Баку і разні армян, турэцка-азербайджанскія войскі захапілі Шушу. Армяне Шушы, спрабуючы ўнікнуць удзелу армян Баку, падначаліліся асмана-азербайджанскай арміі, тым часам як большая частка раёнаў Карабаха знаходзілася пад кантролем мясцовых армянскіх вайскаводаў і працягвала свой супраціў аж да канца першай сусветнай вайныAndrew Andersen and Georg Egge From Ashes and Dust: Rebirth of Armenia through the Collapse of Two Empires..
Карабах пасля Першай сусветнай вайны Пасля выхаду асманскіх войскаў паводле Мудраскага перамір’я ў лістападзе 1918, Карабах апынуўся ў стане далікатнай дыярхііНагорный Карабах в 1918—1923 гг.: сборник документов и материалов. Ереван, 1992, стр. 202, документ № 129 Донесение дипломатического представителя Республики Армения в Грузии министру иностранных дел Армении о требовании британского командования выслать из Арцаха представителей армянского правительства. 8 мая 1919 г..
Становішча было далёкае ад нармальнага. У раёне заставаліся азербайджанскія і часткова турэцкія войскі; рабаванні, разбоі і армяна-мусульманскія сутыкненні працягваліся. Сітуацыю ўскладняла велізарная колькасць уцекачоў, якіх, паводле ацэнкі генерала Томсана, сабралася ва ўсім Карабаху да 40 тысяч — 30 тыс. армян і 10 тыс. мусульманНагорный Карабах в 1918—1923 гг.: сборник документов и материалов. Ереван, 1992, стр. 141, документ № 86.
Брытанскае камандаванне, на чале з генерал-лейтэнантам Томсанам, які прыбылў у Баку 17 лістапада 1918, у сярэдзіне студзеня 1919 прызнала Карабах і Зангезур пад юрысдыкцыяй Азербайджана аж да рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі. Праазербайджанскія дзеянні брытанцаў шакавалі армян, якія лічылі сябе «маленькім саюзнікам» Вялікабрытаніі, тым больш, што генерал-губернатарам Шушанскага, Джэваншырскага, Джэбраільскага і Зангезурскага паветаў быў прызначаны Хасроў-бек Султанаў, вядомы сваімі антыармянскімі паглядаміArtie H. Arslanian. BRITAIN AND THE QUESTION OF MOUNTAINOUS KARABAKH. — MIDDLE EASTERN STUDIES / Vol. 16 /January 1980. — С. 92-104.. Армянскі нацыянальны савет Карабаха адмовіўся з ім супрацоўнічацьНагорный Карабах в 1918—1923 гг.: сборник документов и материалов. Ереван, 1992, стр. 79, документ № 49 Письмо председателя IV Карабахского армянского национального съезда бакинскому армянскому национальному совету от 19 февраля 1919. Са свайго боку, урад Рэспублікі Арменіі прызначыў генерал-губернатарам Карабаха і Зангезура капітана Арсена Шахмазяна, не прызнанага брытанскімі ваеннымі ўладамі, якія патрабавалі яго водгуку.
Азербайджан блакаваў паведамленне і гандаль Нагорнага Карабаха з раўнінай, чым выклікаў у Нагорным Карабаху голад, што паводле паведамленняў амерыканскіх урадоўцаў рабілася пры патуральніцтве англічанHovannisian, Richard. The Republic of Armenia: Vol. I, The First Year, 1918—1919. Berkeley: University of California Press, 1971, стр 172 «American official reported that Shuttleworth condoned the Azerbaijani economic boycott of Karabakh and gave permission to starve Armenians into submission.». Султанаў арганізаваў нерэгулярныя курдска-татарскія конныя атрады, пад кіраўніцтвам двух сваіх братоў, падобныя Хамідые, якія Абдул-Хамід II выкарыстоўваў для забойстваў армян.
У пачатку чэрвеня Азербайджан павялічвае кантынгент войскаў у Нагорным Карабаху і 4 чэрвеня яны беспаспяхова спрабуюць узяць пад кантроль армянскія кварталы Шушы, да вечара бакі былі разведзены англічанаміHovannisian, Richard. The Republic of Armenia: Vol. I, The First Year, 1918—1919. Berkeley: University of California Press, 1971, стр. 176 «The Counncil’s noncompliance prompted a menacing show of Azerbaijani arms on June 4. Soon the shops were shuttered, the marketplace deserted, and the anticipated sound of gunfire echoed over the city. The Armenians barricades and even the British misson came under hevy fire, but the Governator-General failed to dislogde the Armenian defenders.»
Баявыя дзеянні скончыліся перамогай Азербайджана і 22 жніўня 1919 года 7-ая Асамблея Карабаха прызнала Карабах пад юрысдыкцыяй Азербайджана. Паводле дагавора, Карабах заставаўся ў складзе Азербайджана на правах тэрытарыяльнай аўтаноміі з падаваннем армянам культурнай аўтаноміі. Гэта было асабістай перамогай Султанава і нацыянальнай перамогай Азербайджана. Арці Асланян так апісвае гэтыя падзеі
Лёс Шушы паказаў перавагу азербайджанскіх сіл астатнім раёнам Нагорнага Карабаха. Яны былі расчараваны няздольнасцю Армянскага ўрада падаць эфектыўную дапамогу Карабаху ці супрацівіцца брытанскай палітыцы. Карабахскія армяне апынуліся перад выбарам паміж працягнутым супраціўденнем — што, канчаткова ж, прывяло б да вялікіх параз і страт — ці прызнаннем азербайджанскай улады. Нагорны Карабах выбраў апошні курс з-за адсутнасці дапамогі звонку. Пасля доўгіх і пакутлівых перамоў, армяне Карабаха прынялі Азербайджанскую юрысдыкцыю па дагавору, падпісанаму 22 жніўня 1919.
Іншымі дзеяннямі, прапанаванымі брытанскім камандаваннем, былі высяленне армян з Карабаха, магчыма часовае, і перадача Нахічэванскага павета Азербайджану, а таксама высяленне армян з апошняга. Так Уільям Мантгомеры Томсан казаў:
Перасяленне будзе патрэбным, але не ў вялікіх маштабах. Прыкладам, армянскі эксклаў у Карабаху не можа заставацца, як і варожыя мусульмане, якія заселі вакол Паўднёвага захаду Эрывані ў наш час. Калі горшыя пытанні будуць уладжаны, народы паселяцца разам як раней, ці мігруюць самахоць у краіну, што кіруецца сваімі суайчыннікамі.
А генерал-брыгадзір Уільям Біч, кіраўнік брытанскай ваеннай разведкі на Каўказе, сцвярджаў наступнае:Паўднёва-ўсходні кут Эрыванскай губерні мае высокі працэнт татар, таму прапануецца, што Нахічэванскі павет павінен перайсці Азербайджану: Армяне, з саступленага павета (і таксама з Шушанскага Герускага паветаў) будуць пераселены ў Карскую вобласць і заменены мусульманамі з Карскай, Эрыванскай (і магчыма Батумскай) правінцый.
Не трэба падтрымваць вымогі Арменіі на Елізаветпальскую губерню і на Ахалкалакі: яна павінна быць здаволена атрыманнем Барчалы і тэрыторыяй, якую яна відаць атрымае, у Малой Азіі
У пачатку 1920 на Парыжскай мірнай канферэнцыі Карабах быў прызнаны за Азербайджанам, што, магчыма, было з прычыны дакладаў такіх саюзных следчых на Каўказе як амерыканскі палкоўнік Хаскел. Апошні прапанаваў пацверджанне Карабаха і Зангезура за Азербайджанам, а Нахічэвань вылучыць у нейтральную тэрыторыю пад кіраваннем брытанскага ці амерыканскага генерал-губернатара. Патэнцыяльным прэтэндэнтам на гэты пост быў амерыканскі палкоўнік Эдмунд Д. Дэйлі.
Паўстанне армян Карабаха
Перадгісторыя