Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч () — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 года працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года і Саюза мастакоў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Сям’я Стрыечны брат грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША Анатоля Занковіча.
Творчасць Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968, Ленінская прэмія), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), дэкаратыўная фігура «Арфей» для Мінскага музвучылішча (1977), манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» па праспекце Машэрава (1982) у Мінску, «Ручнікі» да фантана Палаца культуры аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1983), «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996), помнікі М. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцы-падпольшчыцы Ф. Конанавай у Любані (1967), Канстанціну Заслонаву ў Оршы (1969). Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў Каменюках ў Белавежскай пушчы (1975), падпольшчыкам в. Лошыца (1980), жыхарам спаленай гітлераўцамі в. Брусы Мядзельскага раёна (1979), «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску.
Узнагароды і званні Ленінская прэмія (1970) прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1967) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972) Медаль Францыска Скарыны (2017) Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2023)
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінскпраекта