Хуан Арланда Эрнандэс (; нар. , Грасіяс, Гандурас) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гандураса, прэзідэнт Нацыянальнага кангрэса Гандураса (з 2010 года), прэзідэнт Гандураса (27 студзеня 2014 — 27 студзеня 2022). Член Нацыянальнай партыі.
Біяграфія Хуан Арланда Эрнандэс скончыў юрыдычны факультэт Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Гандураса. У 1995 годзе скончыў Дзяржаўны ўніверсітэт Нью-Ёрка.
У 29 гадоў быў упершыню абраны ў Нацыянальны кангрэс. У 2013 годзе абраны прэзідэнтам Гандураса, на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў 36 % галасоў. Стаў прэзідэнтам Гандураса 27 студзеня 2014. У сакавіку 2021 года ў ЗША да пажыццёвага зняволення за ўдзел у наркагандлі прысудзілі яго брата Хуана Антоніа Эрнандэса. Знаходзіўся на прэзідэнцкай пасадзе да 27 студзеня 2022. Хуан Арланда Эрнандэс затрыманы 15 лютага 2022 года ў сталіцы краіны Тэгусігальпе па месцы жыхарства, пасля таго як суд Гандураса выдаў ордэр на яго арышт. 17 сакавіка суд ухваліў выдачу экс-презідэнта ў ЗШАtass.ru.
Катэгорыя:Прэзідэнты Гандураса