Аляксандр Іванавіч Багданчук (падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; , Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Брэсцкай вобласці — ) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст.
Біяграфія Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губерні. У 1922 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926—1935 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліпені 1935 рэдактар газеты «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З'явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М. Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.
Літаратура
ЭГБ, т 1.
Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай