Дзімі́траўград () — горад (з 1954 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 110,9 тыс. чалавек (2021). Заснаваны ў XVII стагоддзі.
Горад размешчаны на левабярэжжы Куйбышаўскага вадасховішча пры ўпадзенні ў яго ракі Вялікі Чарамшан, за 80 км ад Ульянаўска.
Асноўнае прадпрыемства — НДІ атамных рэактараў. Таксама ёсць аўтаагрэгатны завод, завод «Дзімітраўградхіммаш», «Дзімітраўградбуд». У горадзе шырока развітая тэкстыльная прамысловасць: фабрыка дывановых вырабаў «Ковротекс», панчошна-шкарпэткавая фабрыка «Алімп», прадпрыемства са 100-гадовай гісторыяй «Мелякеская прадзільна-ткацкая мануфактура». Харчовая прамысловасць прадстаўленая буйнейшым у Паволжы мясакамбінатам «Дзіком», шырокі асартымент малочнай прадукцыяй выпускае фірма «Бія-Тон».
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Георгій Паўлавіч Збродаў (1935—1996) — вучоны ў галіне электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Георгія Дзімітрава Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе