Берасцейская (, ) — 12-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Ніўкі» і «Шуляўская».

Была адкрыта 5 лістапада 1971.

Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1971 года пад назвай «Кастрычніцкая». Пазней выкарыстоўвалася ўкраінізаваная назва «Жовтневая». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, паходзіць ад украінскамоўнай назвы Брэста (), а таксама ад Брэст-Літоўскага праспекта (зараз — праспект Перамогі), дзе знаходзіцца станцыя.

У пачатку 1970-х гадоў у савецкай архітэктуры яшчэ дамінавала ідэя аб пазбаўленні збудаванняў «архітэктурных празмернасцяў», таму станцыя была пабудавана па тыпавым праекце са зборных жалезабетонных элементаў. Аднак шэраг архітэктурных прыёмаў дазволіў зрабіць вобраз больш выразным, чаму, у тым ліку, дапамог перапад аб’ёмаў цэнтральнай залы і касавага вестыбюля.

Апісанне Станцыя мелкага залажэння. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана з падземным вестыбюлем лесвіцай на спуск і двухстужачным эскалатарам, які працуе на ўздым.

Калоны пакрытыя профілямі і панэлямі з нержавеючай сталі. Пластыка шляхавых сцен з дэкаратыўнымі рашоткамі і падшыўная столь па цэнтры платформы сведчаць пра тое, што часы аскетызму ў архітэктуры праходзяць. Тарэц цэнтральнай залы станцыі абліцаваны чырвона-карычневым мармурам. Да пачатку 1990-х гадоў там размяшчаліся каваны барэльеф і фраза У. І. Леніна «Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эру сусветнай гісторыі…»Моцар Т. Переконлива сила простоти // Київськая правда. — 1973. — № 37. .

Наземны вестыбюль адсутнічае, уваход у падземны вестыбюль сумешчаны з пешаходнымі пераходамі, якія выходзяць на абодвух баках праспекта Перамогі. Сцены і калоны падземнага пераходу і вестыбюля абліцаваныя плітамі з белага паліраванага мармуру.

Улетку 2015 года ў афармленні станцыі была дэмантаваная камуністычная сімволікаМетрапалітэн выконвае рашэнне пра замену камуністычнай сімволікі // Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна. — 2015. — 16 ліпеня. .

Рэжым працы Адкрыццё — 5:39, закрыццё — 00:11.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 5:44 ст. «Акадэмгарадок» — 6:05

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:13 ст. «Акадэмгарадок» — 0:34

Фотаздымкі

Спасылкі Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Тоцкий Олег. Метро, якога няма: «Берасцейская», «Ніўкі» і «Святошын» // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 20 ліпеня. Фотографії станції на сайті metro.zarohem.cz

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна