Вакзальная (, ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Політэхнічны інстытут» і «Універсітэт».

З’яўляецца адной з самых загружаных сярод станцый кіеўскага метро.

Гісторыя Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі.

З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»Улицы Киева — 1986 Аб’екты культурнай спадчыны ў г. Кіеве. (Аб’екты культурнай спадчыны Саламянскага раёна ў г. Кіеве. ).

Апісанне Паблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам.

Знешні выгляд У афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССРСтанцыя «Вакзальная», 1984 год // www.metropoliten.kiev.ua.

Перспектывы развіцця У перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй.

Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва ўвесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — прыкладна 1,5 годаДругі выхад на «Вакзальнай» будуць будаваць паўтара года // kievpress.net. — 2012. — 5 красавіка..

Фотаздымкі

Рэжым працы Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:16.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 5:53 ст. «Акадэмгарадок» — 5:57

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:22 ст. «Акадэмгарадок» — 0:26

Крыніцы

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Вакзальная» на сайце «Свет метро» Старонка станцыі Вакзальная ў онлайн-музеі Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна