thumb|250px|Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага
Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі (, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — , Шчэцін, Польшча) — грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.
Біяграфія У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913—1915 гадах вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 года ў арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.
З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 года выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 года вярнуўся ў Беларусь, на тэрыторыю акупаваную палякамі. У снежні 1920 года ўзначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 года быў інтэрнаваны.
У 1921—1939 гадах быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР.Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7
Арыштаваны 19.6.1941 года ў Баранавічах. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 года працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.
Арыштаваны 30 красавіка 1945 года. Да лістапада 1947 года знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 года Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 года па амністыі.
Апошнія гады жыў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920 года.
Літаратура Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11. Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
Спасылкі Пакутнікі Беларусі СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ Антон Андрэевіч
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Беларуская вайсковая камісія Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання Катэгорыя:Памерлі ў Шчэціне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне Катэгорыя:Постаці Ганцавічаў Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі Катэгорыя:Імігравалі ў Польшчу з Беларусі Катэгорыя:Ваенныя Беларускай Народнай Рэспублікі