Мая́скія мовы, ці мая́нскія мовы (таксама мовы мая) — вялікая сям’я індзейскіх моў Месаамерыкі, распаўсюджаная ў паўднёвай Мексіцы, Гватэмале і Белізе. Агульная колькасць гаворачых звыш 5 млн чалавек. Агульны продак — прамаяская мова.
Найбуйнешыя па колькасці носьбітаў мовы: кічэ — 900 тыс. носьбітаў (Гватэмала) юкатэкская, ці мая — 800 тыс. (паўвостраў Юкатан, Мексіка) кекчы — 740 тыс. (Гватэмала, Сальвадор).
Некалькі маяских моў ужо вымерла (адзначаны ніжэй знакам ).
Класіфікацыя Уключае 28 жывых моў і 3 мёртвыя.
Уастэкская падсям’я/галіна: уастэкская, чыкамусельтэкская (кабіль) Юкатэкская падсям’я/галіна: іца-мапанская група: іца, мапанская юкатэк-лакандонская група: лакандонская (лакантун), юкатэкская Ядзерна-маяская падсям’я Заходняя надгаліна чалана-цэльталанская галіна (вялікая цэльталанская; Ch’olan): чольская група: заходнечольская падгрупа: чантальская (ёкатан), чольская усходнечольская падгрупа: іерагліфічная мая , чольці , чорці цэльтальская група: цэльтальская, цоцільская канхабаль-чухская галіна (Q’anjob’alan): група чух-тахалабаль: тахалабаль, чух канхабальская група: канхабаль-хакальтэкская падгрупа: акатэкская, канхабальская, хакальтэкская (попці) матасінтлекская мова (катоке): матасінтлекская (мачо), тусантэкская (мучу) гаворкі Усходняя надгаліна: мамійская галіна: тэка-мамская група: мам, тэктытэкская (тэка) ішыльская група: агуакатэкская (авакатэк), ішыльская (ішыль) кічэ (кічэанская) галіна: кекчы мовы паком: пакомам і пакомчы уласна кічэ група: кічэ-ачы падгрупа: кічэ, ачы какчыкель-цутухільская падгрупа: какчыкельская, цутухільская сакапультэк-сіпакапская група: сакапультэкская, сіпакапенская (сіпакапа) успантэкская мова
Літаратура Ершова Г. Г. Майя-киче языки // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990. С. 278—279.
Спасылкі Кибрик А. А. Майянские языки // Кругосвет
Катэгорыя:Маяскія мовы Катэгорыя:Мовы Мексікі Катэгорыя:Мовы Гватэмалы Катэгорыя:Мовы Месаамерыкі Катэгорыя:Моўныя сем’і