Нямецкая мова ў кубе (, ) — фестываль нямецкай мовы, які адбыўся ў центры Масквы 13 — 14 верасня 2014 года. З правядзення гэтага фестывалю распачаўся Год нямецкай мовы і літаратуры ў Расіі 2014—2015 гадоў, які праводзіўся з ўдзелам маскоўскага Інстытута імя Гётэ і ўключаў багата розных культурных мерапрыемстваў.

Месцам фестывалю стал сад «». На працягу 2 дзён адбыліся больш за 40 падзей. Агулам у фестывалі бралі ўдзел, паводле звестак арганізатараў, каля 18 тысяч чалавекГалоўная старонка (на рускай, нямецкай мовах).

Галоўныя мэты Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэта фестывалю — паказаць людзям, наколькі цікава нямецкая мова і наколькі багатая сучасная нямецкая літаратура. Паведамленне Гётэ-Інстытута адзначае, што гэта мерапрыемства — найважнейшае ў бягучым годзе. Назва фестывалю падкрэслівае, што эфектыўна пазнаваць мову адначасна можна з розных бакоўФестиваль «Немецкий в кубе» прошел в Москве , тэлеканал Мір24 (на рускай мове).

Падзеі Галоўным мерапрыемствам фестывалю лічыцца «наймасавы ў свеце ўрок нямецкай мовы», які правёў Аляксандр Пушной. У ім удзельнічалі 3 тысячы «вучняў», яшчэ 10 тысяч глядзелі яго ў інтэрнэце.

У розных частках і павільёнах парку прайшлі таксама іншыя культурныя падзеі: канцерты, заняткі, апавяданні пра сучасную нямецкую літаратуру і паказы новых нямецкамоўных кніг, продаж новых выданняў, розныя гульні. Значную частку ўдзельнікаў фестывалю складалі дзеці рознага ўзросту, якія вывучаюць нямецкую мову; для іх таксама былі праведзены шматлікія мерапрыемствы.

Крыніцы

Спасылкі Галоўны сайт Года нямецкай мовы і культуры ў Расіі (на рускай і нямецкай мовах)

Катэгорыя:Вывучэнне нямецкай мовы Катэгорыя:Адукацыя ў Маскве Катэгорыя:2014 год у Маскве