Пага́нік, Пача́нік — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 2 км на захад ад возера Сосна, у басейне ракі Сосніца.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Пойма вакол возера шырынй 25—75 м, забалочаная.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна