Якаў Кірэевіч Мінін (22 красавіка 1922; в. Шарсцін, , Гомельскі павет,  — 15 чэрвеня 1985, г. Масква) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), маёр (1975).

Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка 1922 года ў вёсцы Шарсцін Рэчкоўскай воласці Гомельскага павета Гомельскай губерніЦяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1937 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1939 годзе — 3 курсы Гомельскага аўтамабільнага тэхнікума і Гомельскі аэраклуб.

У арміі з кастрычніка 1939 года. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у студзені 1943 — лютым 1944 — лётчык, старшы лётчык, камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Стэпавым і 2-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у , , Харкаўскай аперацыі, Курскай бітве, , і .

Здзейсніў 104 баявых вылету на штурмавіку Іл-2 для нанясення ўдараў па жывой сіле і тэхніцы праціўніка, у 19 паветраных баях збіў асабіста 3 і ў складзе групы 4 самалёты праціўніка.

За мужнасць і гераізм, паказаныя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года лейтэнанту Мініну Якаву Кірэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1.

У лютым 1944 года быў цяжка паранены, у выніку чаго на фронт не вярнуўся. У маі-снежні 1944 г. — камандзір звяна 129-й асобнай авіяцыйнай эскадрыллі сувязі (у ), здзейсніў 88 вылетаў на лінію фронту на самалётах і . У студзені 1945 года скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі . Са студзеня 1945 — лётчык 2-га транспартнага авіяцыйнага палка ГПФ. На самалётах і выконваў палёты на лінію фронту.

Пасля вайны служыў лётчыкам у ваенна-транспартнай авіяцыі. З верасня 1946 года старшы лейтэнант Я. К. Мінін — у запасе.

З 1946 года працаваў камандзірам карабля ў ГВФ: у 1-й авіятранспартнай групе ГВФ (ва ), Узбекскім упраўленні ГВФ (1949—1950) і Усходне-Сібірскім упраўленні ГВФ (1950—1959); лётаў на самалётах і Ту-104.

У 1959—1961 — лётчык-выпрабавальнік Навукова-даследчага інстытута ГПФ; удзельнічаў у выпрабаваннях пасажырскіх самалётаў. У 1960 годзе на самалёце Ту-104Е ў якасці другога пілота усталяваў 6 сусветных авіяцыйных рэкордаў хуткасці. У 1960 годзе скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі ГПФ, у 1968 годзе — завочна 2 курса .

У 1961—1966 — камандзір карабля Маскоўскага транспартнага кіравання ГПФ, у 1966—1978 — камандзір карабля ў Упраўленні міжнародных паветраных ліній; лётаў на самалётах Ту-114 і Іл-62.

У 1978—1980 — загадчык лабараторыі кафедры хіміі і тэхналогіі змазачных матэрыялаў у .

Жыў у Маскве. Памёр 15 чэрвеня 1985 года. Пахаваны на у Маскве.

Узнагароды

Герой Савецкага Саюза (4.02.1944); Ордэн Леніна (4.02.1944); Ордэн Чырвонага Сцяга (19.09.1943); Два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені (20.07.1943; 11.03.1985); Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (15.08.1966); Ордэн Чырвонай Зоркі (22.05.1943); Ордэн «Знак Пашаны» (7.01.1953); Медалі.

Памяць У сяле Шарсцін Гомельскай вобласці яго імя носіць школа, дзе ён вучыўся. У горадзе Гомель на будынку былога аэраклуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны