Fable — камп’ютарная гульня жанру фэнтэзійнага квэсту, выпушчаная кампаніямі Telstar Electronic Studios і Sir-Tech Software ў 1996 годзе.
Сюжэт Дзеянне гульні адбываецца на далёкай планеце, свет якой разбураны прышэльцамі. Гульня пачынаецца з размовы галоўнага героя — Гудторпа (, у першым выданні Quicktorpe) з кіраўніком невялікага паселішча, у якім ён жыў. Гудторпа пасылаюць на небяспечную місію. Яму трэба знайсці чатыры каштоўных магічных каменя, каб, выкарыстаўшы іх, выратаваць свет ад разбурэння.
Канцоўка У першапачатковым выданні гульні канец быў вельмі нечаканым: аказвалася, што «байку» (, назва гульні) распавядаў адзін са зняволеных бандытаў іншым. Але выдавец гульні, Sirtech, настаяў на змене такога відавочна непрадуманага ходу. У выніку гульня заканчваецца больш лагічна і здавальняюча для гульца, хоць і не ідэальна з прычыны абмежаванасці часу перапрацоўкі канца.
Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Квэсты Катэгорыя:Відэагульні 1996 года Катэгорыя:Відэагульні ў жанры фэнтэзі