Яўстрат Дзянісавіч Гарбачоў (, в. Хамічы, ) — адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З 1938 года ў органах НКУС БССР. Узначальваў Старадарожскі райаддзел НКДБ. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны член штаба па арганізацыі партызанскага руху, створанага Мінскім падпольным абкамам КП(б)Б, член Любанскай раённай партыйнай тройкі.

У канцы 1941 года здзейсніў аперацыю па захопу каштоўных дакументаў гітлераўскай разведкі. Загінуў у баі.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне