Сіба Кокан (; народжаны Анда Кіхіра () ці Кацусабура()); — ) — японскі мастак і гравёр перыяду Эда, вядомы пад псеўданімам Кокан за свае карціны ў стылі , што капіраваў жывапісныя галандскія стылі, метады і тэмы, а таксама за сваімі гравюрамі ў стылі ўкіё-э, якія ён ствараў пад імем Харушыге. Між гэтым ён адзначыўся падробкамі прац Судзукі Харунобу. Кажуць, што ён хваліўся сваёй здольнасцю імітаваць вялікага майстра так добра. Акрамя таго ён займаўся рангаку ў галіне астраноміі.
Як і многія іншыя мастакі перыяду Эда, Коканам выкарыстоўвалася вялікая разнастайнасць іншых імёнаў у розных кропках ў сваёй кар'еры, хоць «Сіба Кокан», «Сузукі Харушыге», і блізкія да іх варыяцыі з'яўляліся значна часцей.
Біяграфія
Сіба Кокан пачаў вучыцца маляванню ў 15-гадовым узросце ў школе Кано, у Кано ФурунобуЯпонская гравюра укиё-э: Кокан Сиба , але пакінуў школу праз 6 гадоў. Пазней ён перайшоў у вучні да Судзукі Харунобу, асвоіў тэхніку ўкіё-э. Як пасля прыгадваў Кокан Сіба, пасля смерці настаўніка, ён працягваў выпускаць гравюры пад яго імем. Сучасныя гісторыкі мастацтва адзначаюць адметны каліграфічны стыль подпісу фальшывага Харунобу, выкарыстанне перспектывы ў заходнім стылі і некалькі менш тонкія фігуры ў працах «Харунобе» (Кокана).
У канчатковым выніку, мастак прыняў імя Судзукі Харусігэ і працягваў працаваць у манеры Харунобу, малюючы прыгажунь. Самая вядомая серыя гравюр Кокана Сіба носіць назву «Снег, месяц і кветкі» і выпушчаная ў 1771 годзе. Гэта вобразнае ўвасабленне прыгажосці часоў года, якія змяняюць адзін аднаго, а ў філасофскім сэнсе — прыгажосці наогул. Людзі і прырода — асноўная тэма гэтай вытанчанай, лірычна-вытанчанай серыі.
Мастак таксама адчуў уплыў . Нягледзячы на тое, што майстар валодаў самымі рознымі стылямі, ён таксама быў і вялікім наватарам, які асвойваў новыя тэхнікі і карыстаўся імі.
Паступова магчымасці укіё-э перасталі задавальняць творчыя патрэбы мастака і ён стаў вывучаць кітайскі жывапіс з яго імкненнем да перадачы перспектывы і яркіх фарбаў. Далей Кокан Сіба зацікавіўся заходнім мастацтвам. Ён вывучаў яго па работах японскага мастака заходняга стылю Хірага Гэнай.
Сіба Кокан нават жыў некаторы час у Нагасакі і, размаўляючы з галандцамі, вывучыў іх мову, каб мець магчымасць чытаць першакрыніцы і глыбей спасцігнуць прыёмы галандскага жывапісу. Так, ён вывучыў еўрапейскі спосаб гравіравання на меднай пласціне. Кокан Сіба стаў першым японскім мастаком, які ў 1783 годзе першым выкарыстаў тэхніку глыбокага друку ў сваім творы пад назвай «Від на Мімегуры»Schirokauer, Conrad (1989). «15». A Brief History of Chinese and Japanese Civilizations (2nd ed.). University of New York: Harcourt Brace Jovanovich, Publishers. ISBN 0-15-505569-0. pg. 380.
Змяніўшы уласны стыль, ён прыняў новае імя, што праславіла яго, — Кокан Сіба. Ён стаў не толькі прыхільнікам новага стылю, але і заклікаў да глыбокага вывучэння еўрапейскіх навук і мастацтваў.
Мастак не толькі выпусціў масу гравюр у новым стылі, але стаў пісаць алеем, выпускаць кнігі, якія папулярызуюць заходняе мастацтва.
Кокан жыў у Эда, быў вучнем рангаку ў дадатак да сваіх мастацкіх заняткаў і цікавіўся астраноміяй у прыватнасці. Праз гэта выдаў кнігу Каперніка з уласнымі ілюстрацыямі.
Таксама сустракаўся з галандскім паслом .
Значэнне творчай і папулярызатарскай дзейнасці
Пачаўшы артыстычную кар'еру ў 15 гадоў, Кокан Сіба ператварыўся ў сапраўднага майстра і наватара, значна пашырыў гарызонты для сваіх паслядоўнікаў.
Карта свету працы Кокана Сіба, апублікаваная ў 1792 годзе ў двух рукапісных лістах, паказвае ў навакольных дыяграмах малюнкі Каперніка з Зямлёй, Сонцам і Месяцам.
Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Мастакі Японіі Катэгорыя:Гравёры Японіі Катэгорыя:Астраномы Японіі Катэгорыя:Картографы Японіі