«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» () — амерыкана-брытанскі фільм рэжысёра Дэвіда Ейтса па аднайменнай кнізе Джаан Кэтлін Роўлінг, якая выступіла ў ролі аўтара сцэнарыя і прадзюсара стужкі. Спін-оф серыі аб Гары Потэры, які распавядзе пра падзеі, што адбыліся за 65 гадоў да пачатку асноўнай сагіУ сеткі з'явіўся першы тызер спін-офа «Гары Потэра».

Прэм'ера адбылася 10 лістапада 2016 у Нью-Ёрку. Прэм'ера беларускай агучцы адбылася ў 2017 годзе пры падтрымцы студыі Gavarun.by.

Сюжэт У 1926 годзе магічны заолаг і пісьменнік Ньют Скамандэр, які не ўяўляе жыццё без прыгод, займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў і істот. Цеснае супрацоўніцтва з магічнымі Камітэтамі дазваляе Ньюту бесперашкодна падарожнічаць па свеце, і адна з такіх паездак прыводзіць яго ў Нью-Ёрку. Ён прыбывае на сход пад назвай «Магічны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі» (МАКАЗША), каб сустрэцца з важным чыноўнікам. Ньют узяў з сабой чарадзейны чамадан, які змяшчае ў сабе небяспечных магічных істот і іх натуральныя асяроддзі пражывання. Калі гэтыя істоты збягаюць з чамадана, амерыканскія чарадзейныя ўлады кідаюцца ў пагоню за Ньютам.

Таксама гэта пагражае адносінам паміж чараўнікамі і магламі ў Нью-Ёрку. Бо гэты горад і так не вельмі бяспечны з-за прысутнасці Філантрапічнага таварыства «Новы Салем» — радыкальнай арганізацыі, члены якой маюць намер знішчыць усіх чараўнікоў у свеце.

У ролях Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр, эксцэнтрычны магізаолаг, аўтар падручніка «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць», працаўнік Міністэрства магіі. Падарожнічае па свеце ў пошуках і для дакументацыі магічных істот. Яму больш камфортна з магічнымі істотамі, чым з такімі ж чараўнікамі і ведзьмі, як ён сам. Ньют вучыўся ў Хогвартсе, але быў адлічаны за тое, што адна з яго магічных істот ледзь не забіла чалавека. Толькі адзін прафесар быў на яго баку — Альбус Дамблдар. Кэтрын Уотэрстан — Парпенціна «Ціна» Голдстэйн‘Fantastic Beasts’: Katherine Waterston Lands Female Lead in ‘Harry Potter’ Spinoff, супрацоўніца Магічнага Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі (МАКАЗША), калісьці працавала Аўрорам, але яе панізілі да механічнай офіснай працы. Элісан Сьюдал — Куіні Голдстэйн, малодшая сястра Парпенціны, працуе ў тым жа аддзеле ў МАКАЗША, што і Ціна, але не мае амбіцый стаць Аўрорам. Акрамя таго, яна — легілеменс, гэта значыць можа чытаць думкі. Дэн Фоглер — Джэйкаб Кавальскі, магл-пекар, уцягнуты ў прыгоды Ньют. Эзра Мілер — КрыдэнсEzra Miller Eyes ‘Harry Potter’ Spinoff ‘Fantastic Beasts’ (EXCLUSIVE), прыёмны сын Мэры-Лу. Саманта Мортан — Мэры Лу, магл і лідар Філантрапічнага таварыства «Новы Салем». Зацыкліліся на жаданні знішчыць усе магічнае, Мэры-Лу абвяшчае крыжовы паход супраць чарадзеяў і ведзьмаў, якія, паводле яе пераканання, жывуць сярод нас. Нават уласных прыёмных дзяцей, якія жывуць у страху перад маці, яна гадуе ў нянавісці да ўсяго магічнага. Колін Фарэл — Персіваль ГрэйвзColin Farrell Joins Harry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' (Exclusive), кіраўнік Аддзела магічнай бяспекі МАКАЗША, аўрор. Фэйт Вуд-Блэграўв — Модэсці Джэн Мюрэй — Чэсціці Рон Перлман — ГнарлакHarry Potter Spinoff 'Fantastic Beasts' Casts Ron Perlman, гоблін. Джон Войт — Генры Шоу-старэйшы'Harry Potter' Spin-Off 'Fantastic Beasts' Casts Jon Voight Кармэн Эджога — Серафіна, Прэзідэнт МАКАЗША. Крысцін Марзана — знішчальнік Аляксандр Крамар — брат Генры Шоу Джоні Дэп — Гелерт Грындэльвальд (камеа)J.K Rowling and Fantastic Beasts Producers Reveal Why They Cast Johnny Depp in Surprising Role, магутны цёмны маг.

Здымкі 12 верасня 2013 Джаан Роўлінг абвясціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook пра тое, што напіша сцэнарый фільма «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць».

Асноўныя здымкі пачаліся ў жніўні 2015 года на студыі Warner Bros. у Ліўсдэне. Некалькі сцэн былі зняты ў Лондане.https://twitter.com/colliderfrosty/status/631104189700157440 Іншай лакацыяй стаў St George's Hall у Ліверпулі, які ператварылі ў Нью-Ёрк 20-х гадоў. Джоні Дэп удзельнічаў у здымках толькі 2 дні. Здымачны працэс завяршыўся ў студзені 2016 года.

Саўндтрэк

Музыку да фільма напісаў кампазітар Джэймс Ньютан Ховард.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт (англ.) Pottermore

Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2016 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D Катэгорыя:Фільмы 2016 года ў 3D Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джаан Роўлінг Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Heyday Films Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by