Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя На вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1942 годзе з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 годзе.

Архітэктура Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: двух'яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад двухскатным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на васьміграннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Радашковічы Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі