Біцю́г () — рака ў Тамбоўскай, Ліпецкай і Варонежскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.

Даўжыня ракі 379 км, плошча басейна — 8840 км². Працякае па Окска-Данской раўніне. Даліна месцамі забалочаная. Правы бераг высокі, пакрыты лісцянымі лясамі; левы бераг нізкі, разараны стэп. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні расход вады каля горада Баброў — 18,2 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 0,587Битюг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Ледастаў з сярэдзіны снежня па канец сакавіка.

Асноўныя прытокі: Курлак, Цішанка, Чыгла, Мардоўка, Пласкуша, Малейка, Чамлык і інш. У басейне ракі каля 15 азёраў.

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Битюг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ліпецкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Варонежскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Дона