Дыгара́ () — горад (з 1964) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дыгарскога раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 11,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1852 годзе. Горад размешчаны на рацэ Урсдон (левы прыток Церака), за 49 км на паўночны захад ад Уладзікаўказа. Насельніцтва

Прамысловасць Вытворчасць кардоннай тары, віна-гарэлачная вытворчасць, перапрацоўка сельска-гаспадарчай сыравіны і інш.

Вядомыя асобы Інал Тавасіеў (нар. 1989) — расійскі валейбаліст.

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Асеціі