Аркадак () — горад (з 1963) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аркадацкага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2025). Заснаваны ў 1721 годзе. Горад размешчаны на ўсходняй ускраіне Окска-Данской раўніны, на рацэ Вялікі Аркадак (каля яе ўпадзення ў раку Хапёр), за 248 км на захад ад Саратава. Чыгуначная станцыя Паўднёва-Усходняй чыгункі. Насельніцтва
Эканоміка Спіртзавод «Аркадацкі», маслабойны і малочнакансервавы заводы.
Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1721 годзе