Растоў-на-Доне () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Растоўскай вобласці, цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі, Горад воінскай славы. У горадзе знаходзіцца штаб 4-й арміі ВПС і СПА Расіі. Насельніцтва чалавек (2015). Заснаваны ў 1749 годзе.

Цэнтр горада Растова-на-Доне знаходзіцца за 1076 км (па дарогах на 2006 год) на поўдзень ад Масквы. Размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у асноўным на правым беразе ракі Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае мора. Паўднёва-заходнія ўскраіны горада прымыкаюць да дэльты ракі Дон.

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая; сярэдняя тэмпература студзеня −4.6°C. Лета спякотнае, працяглае, з перавагай сонечнага надвор'я; сярэдняя тэмпература ліпеня 23°C. Ападкаў каля 500 мм у год.

Гісторыя

На месцы сучаснага горада ў 1749 годзе былі заснаваны Цемярніцкая мытня і порт; у 1761 годзе заснавана крэпасць, названая Растоўскай у гонар мітрапаліта Дзмітрыя Растоўскага. Населены пункт пры гэтай крэпасці ператвораны ў горад у 1796 годзе; атрымаў назву Растоў-на-Доне. З 1797 годзе павятовы горад Наварасійскай, з 1802 — Екацярынаслаўскай губерні. З сярэдзіны 19 стагоддзя пачаўся рост прамысловасці. У 1853 годзе была адкрыта тытунёвая фабрыка, у 1857 годзе — буйны чугунаплавільны завод, у 1870 годзе — папяровая фабрыка. У 1870-я гады злучаны чыгункай з Харкавам, Варонежам і Уладзікаўказам. У 1888 годзе ўключаны ў склад Вобласць Войска Данскога. З 1924 года — цэнтр Паўночна-Каўказскага і з 1934 года Азова-Чарнаморскага краёў, з 1937 года — Растоўскай вобласці. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Растоў-на-Доне быў двойчы захоплены нямецкімі войскамі (21-29 лістапада 1941, 27 ліпеня 1942 — 14 лютага 1943). Насельніцтва

Эканоміка Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: Ростсельмаш — буйнейшы вытворца самаходных збожжапрыбіральных і кормаўборачных камбайнаў Расіі, Эмпілс — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў ЛКМ, Раствертал — вырабляе верталёты Мі-24, Мі-26, Мі-28, Мі-35, Данскі тытунь — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў цыгарэт, Гарызонт — галоўны вытворца навігацыйных радыёлакацыённых станцый для грамадзянскага і вайсковага флатоў, ГПЗ-10 — вытворчасць падшыпнікаў, Залаты Колас — вытворца кандытарскіх вырабаў, Легмаш — вытворца абсталявання для лёгкай прамысловасці, Ростпрадмаш — вытворца абсталявання для харчасмакавай прамысловасці, Атланціс Пак — вытворчасць штучнай каўбаснай абалонкі і інш. Транспарт

Найбуйнейшы транспартны вузел у Паўднёвай федэральнай акрузе Расіі. У горадзе размешчаны:

Упраўленне Паўночна-Каўказскай чыгункі філіяла ААТ Расійскія чыгункі; Міжнародны аэрапорт Платаў, які абслугоўвае рэйсы па Расіі і ў замежжа. Аэрапорт уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2017 года і знаходзіцца недалёка ад станіцы Грушаўскай, за 40 км ад горада. З сакавіка 2022 года не абслугоўвае грамадзянскія пералёты. Міжнародны марскі порт, які спецыялізуецца на перапрацоўцы мінеральна-будаўнічых, тарна-адзінкавых грузаў, лесаматэрыялаў, металу. Чыгуначныя вакзалы Растоў-Галоўны, Растоў-Прыгарадны, Першамайская, Гнілаўская, Сельмаш і Растоў-Заходні.

У Растове-на-Доне дзейнічаюць 90 гарадскіх аўтобусных, 10 тралейбусных, 3 маршруты электробуса, 5 трамвайных маршрутаў.

Адукацыя і культура Палац культуры чыгуначнікаў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1915-2006) Растоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін Музей касманаўтыкі

Славутасці Аляксандраўская калона Армянскія могілкі Будынак гандлёвай школы Даходны дом Тэр-Абрамяна Клуб прыказчыкаў Дабравешчанская грэчаская царква Дом Саветаў Дом Урангеля Дон-плаза Жылы дом Мікалая Паніна Зялёны тэатр Набярэжная ракі Дон Парк імя 1 Мая Паўночныя могілкі Помнік А. С. Пушкіну Помнік вадаправоду Помнік героям Першай сусветнай вайны Помнік настаўніцы Помнік першакласніку Помнік Уладзіміру Высоцкаму Помнік Сцяпану Разіну Растоўская тэлевежа Станцыя Растоў-Галоўны Шчэпкінскі лес

Спорт Палац спорту ФК Растоў

Вядомыя ўраджэнцы

Леанід Васілевіч Аляксееў (1921—2008) — савецкі і рускі археолаг і гісторык. Юрый Абрамавіч Башмет (нар. 1953) — расійскі альтыст, дырыжор, педагог. Аляксей Уладзіміравіч Белы (нар. 1950) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1995). Аляксандр Барысавіч Гудкоў (нар. 1957) — беларускі палітык. Канстанцін Мікалаевіч Лаўраненка (нар. 1961) — расійскі акцёр тэатра і кіно. Павел Іванавіч Лаўрэнка (1912—2002) — беларускі інжынер-будаўнік. Вольга Фёдараўна Нячай (нар. 1936) — беларускі кіназнавец. Лілія Мікалаеўна Пятроўская (нар. 1933) — беларускі архітэктар. Анатоль Абрамавіч Рудакоў (1921—1990) — беларускі акцёр. Сафія Леанідаўна Смірнова (нар. 1934) — беларускі архітэктар. Ксенія Кірылаўна Хачатранц (нар. 1938) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Валянціна Цыбульская (нар. 1968) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа. Дзяніс Аляксандравіч Чакалаў (нар. 1975) — расійскі пісьменнік-фантаст. Людміла Сяргееўна Шаламенцава (1937—2019) — беларуская піяністка, педагог.

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Растоўскай вобласці

Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1749 годзе