Міхаіл Канстанцінавіч Клот (, 30 снежня 1832 [] — ) — рускі жывапісец. Сын гравёра К. К. Клота, пляменнік П. К. Клота.

Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1851—1858) у М. Н. Вараб’ёва. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Прафесар-кіраўнік пейзажнага класа АМ (1871—1886). Аўтар рэалістычных пейзажаў рускай вёскі. Творы: «Вялікая дарога восенню» (1863), «На раллі» (1872), «Лясная далеч апоўдні» (1876—1878) — усё ў Траццякоўскай галерэі; «Пейзаж са статкам» (1869), «Бераг ракі» — абедзве ў Рускім музеі.

Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Катэгорыя:Перасоўнікі