Віктрыцый Руанскі (; ; 330-я — да 409, верагодна ) — святы, біскуп Руанскі, прапаведнік і пісьменнік. Дзень памяці адзначаецца 7 жніўня.

Біяграфія Віктрыцый быў сынам рымскага легіянера і праходзіў службу ў войску. Пасля прыняцця хрысціянства ён адмовіўся ад войска. Ён быў пабіты бізунамі і асуджаны да пакарання смерцю, але здолеў пазбегнуць яго. Віктрыцый хрысціянізваў плямёны ў Фландрыі, Эно і Брабанце. Стаў біскупам Руана ў 386 або 393 годзе. Быў запрошаны ў Брытанію ў 396 годзе для дапамогі ў вырашэнні супярэчнасцяў мясцовых біскупаў. Быў абвінавачаны ў ерасі, але яго абараніў Папа Рымскі Інакенцій I, ад якога ён атрымаў важныя дэкрэталіі (пастановы рымскіх пап, якія выдаваліся ў форме пасланняў) «Liber Regularum». У 396 годзе мошчы святых Віталя і Агрыкалы былі адпраўленыя Віктрыцыю, святому Паўліну з Нолы і іншым. Віктрыцый напісаў «Усхваленне Святых» (De Laude Sanctorum).

Катэгорыя:Каталіцкія святыя