Віктар Уладзіміравіч Шчэцька () — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 18 верасня 1955 года ў в. Растаў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі».
Працаваў старшым эканамістам Акцябрскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Гомельскай вобласці; галоўным эканамістам калгаса імя Кірава Глускага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Глускага раёна; старшынёй калгаса імя Чапаева Глускага раёна; старшынёй Глускага раённага Савета дэпутатаў; старшынёй Глускага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта; памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні, намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Глускага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна