Алена Іванаўна Астапюк (, , Прыморскі край, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 30 студзеня 1970 года ў г. Усурыйску Прыморскага края (РСФСР).

Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала ўрачом-тэрапеўтам участковым, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 1».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё Замужам, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта