Людміла Сцяпанаўна Міхалькова (нар. , г. Савецкая Гавань, Хабараўскі край, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 21 жніўня 1956 года ў г. Савецкая Гавань Хабараўскага края (РСФСР).

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыст.

Працавала суддзёй суда Гомельскага раёна; суддзёй, намеснікам старшыні, старшынёй Гомельскага абласнога суда.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды ордэн Пашаны (2009), ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі, дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Суддзі Беларусі