Андрэй Мікалаевіч Наумовіч (, в. Сіняўская Слабада, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 7 ліпеня 1963 года ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік геаграфіі і біялогіі; Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў настаўнікам, выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце ў Запольскай васьмігадовай школе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці; дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці; намеснікам старшыні, намеснікам старшыні па эканоміцы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання