Віктар Аляксандравіч Гумінскі (нар. , в. Свадбічы, , Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II, III, IV і V скліканняў.
Біяграфія Скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, афіцэр-палітработнік з вышэйшай адукацыяй; Ваенна-палітычную акадэмію імя К. Готвальда (ЧССР) па вышэйшай ваенна-палітычнай спецыяльнасці; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Палкоўнік.
Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, батальёна, палка па палітычнай частцы, намесніка начальніка палітаддзела танкавай дывізіі, намесніка камандзіра танкавай дывізіі, начальніка аддзела 7-й танкавай арміі, начальніка аддзела 65-га армейскага корпуса, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга, чацвёртага і пятага скліканняў, быў членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, намеснікам старшыні, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў.
18 кастрычніка 2012 года выбраны Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
З’яўляецца намеснікам старшыні савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Гумінскі заявіў«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97:
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны, васямнаццаццю медалямі СССР, Рэспублікі Беларусь і ЧССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі
Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Новасібірскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь»