Купры́т, чырвоная медная руда — мінерал класа прыродных аксідаў, аксід медзі CuO. Упершыню апісаны ў 1845 годзеКуприт // Каталог Минералов.
У склад мінерала ўваходзяць 88,8 % медзі, 11,2 % кіслароду. Дамешкі цынку, жалеза, волава, свінцу, кадмію.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае шчыльныя агрэгаты. Крышталі празрыстыя і паўпразрыстыя, маюць чырвоны колер з адценнямі. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1 г/см³. Крохкі.
Утвараецца ў верхніх акісленых частках медных жыл. Радовішчы купрыту ў Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Казахстане, Перу, Расіі (на Урале і Алтаі), Чылі і інш.
Выкарыстанне Купрыт выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь.
Літаратура — С. 38.
Спасылкі Куприт // Каталог Минералов Cuprite Mineral Data // Mineralogy Database
Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы медзі