Андрэй Васілевіч Фомачкін (, нар. , г. Армавірsport.tut.by , Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — беларускі лёгкаатлет і спартыўны функцыянер. Майстар спорту міжнароднага класа. Пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор’і.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца Васіля Паўлавіча Фомачкіна. Бацька служыў у розных гарнізонах, сям’я доўгі час жыла ў расійскім Армавіры. У 1981 годзе Андрэй Фомачкін пераехаў у Мінск, бо ў 1979 годзе сюды запрасілі на працу яго трэнера Анатоля Лабанава, а ён перавёз і сваіх вучняўkp.ru.
А. Фомачкін стаў адным з мацнейшых дзесяціборцаў СССР 1980-х, прызёрам чэмпіянатаў, рэкардсменам СССР у шматбор’і ў залах. На у эстафеце 4х400 м разам Валерыем Даўкшам, Сяргеем Дабравольскім і Уладзімірам Будзько паказаў вынік 3.05,66Мужчины (стадион) .
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, пазней Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму.
Працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пасад у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, у 2008—2010 гг. — памочнікам Міністра спорту і турызму Беларусі. У 2010—2012 гг. старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму БеларусіАндрей Фомочкин назначен директором РЦОП по легкой атлетике . Затым дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы, кіраўнік аддзела зімовых відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. У 2017—2018 гг. дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай подрыхтоўкі по зімовых відах спорту «Раўбічы».
Жанаты, мае дваіх дзяцей. Бацька, разам са сваім старэйшым сынам, жыве ў расійскім Рыбінску.
Скандал са сцягам Расіі На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні«Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal». Фомачкін прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі.
У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерахМПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыіМіжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі, 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.
Пасля акцыі Андрэя Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі«Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з’яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак заслухоўвае захаплення. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Фомачкіна ордэнам Дружбы.
Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіядыbelta.by. 3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. Расійскі бізнесмен Сяргей Шмакаў, у сваю чаргу, падарыў квартэру ў жылым комплексе пад Зеленаградам Андрэю Фомачкінуsputnik.by.
Спасылкі
Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Армавіры Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі