Гу́кава () — горад (з 1955 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 69,2 тыс. чалавек (2005).

Заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя. Далейшае развіццё атрымаў дзякуючы наяўнасці запасаў высокаякаснага вугалю-антрацыту. Вугаль здабывалі тут яшчэ да рэвалюцыі 1917 года.

Горад размешчаны ля ўкраінска-расійскай мяжы, за 123 км ад Растова-на-Доне.

Асноўная галіна эканомікі — вуглездабыўная прамысловасць; у горадзе 6 дзеючых шахт. ААТ «Гукавугаль» — буйнейшае прадпрыемства горада. У цяперашні час у Гукава здабываецца больш за палову ўсёй здабычы вугалю Растоўскай вобласці. Таксама працуюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, мэблевая фабрыка, завод угнаенняў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Растоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1878 годзе