Каменск-Шахцінскі () — горад (з 1927 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Заснаваны ў 1671 годзе. Горад размешчаны ля паўночна-ўсходніх адгор’яў Данецкага кража, на рацэ Северскі Данец (правы прыток Дона), за 145 км на паўночны ўсход ад Растова-на-Доне. Насельніцтва
Эканоміка У горадзе і ў раёне яго — шэраг вугальных шахт (здабыча каменнага вугалю). Развітая хімічная прамысловасць: ФДУП «Каменскхімкамбінат», ФКП Камбінат «Каменскі», ААТ «Каменсквалакно». Таксама маюцца машынабудаўнічыя прадпрыемствы: «Машзавод», «Каменскі вопытна-механічны завод», завод газавыкарыстоўваючага абсталявання, ЗАТ «КОМЗ-Экспарт» — гандлёвая марка «TIGARBO». Заводы «Прамгаз», шклатарны, цагляны, дрэваапрацоўчы. Каменская ЦЭЦ. З харчовых прадпрыемстваў варта вылучыць мясакамбінат, кандытарскую фабрыку, малочны завод, харчакамбінат, вінна-гарэлкавы завод, хлебакамбінат і інш.
Вядомыя асобы Васіль Іванавіч Стражаў (нар. 1944) — беларускі вучоны-фізік, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Анатоль Якаўлевіч Міцянін (1918—1992) — беларускі архітэктар. Віктар Уладзіміравіч Саркісьян (нар. 1947) — беларускі артыст балета.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Растоўскай вобласці