Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. , , Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022). Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Еўропы 2014 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.
Біяграфія Скончыў гімназію № 1 г. Віцебска. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сінхронных скачках — 6-е месцаВладислав Гончаров (прыжки на батуте).
Сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў індывідуальных і сінхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах.
На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сінхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах.
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Вальядалідзе заваяваў золата ў індывідуальных і сінхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў індывідуальных скачах з адзнакай 61,745 бала заваяваў адзіны залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях.
З’яўляўся студэнтам кафедры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткага падаўлення народных пратэстаў у 2020 годзе.
Узнагароды ордэн Айчыны ІІІ ступені (12 снежня 2016); ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (25 лютага 2022); ганаровае званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (18 жніўня 2016); спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017).
Спасылкі
Катэгорыя:Скакуны на батуце Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па скачках на батуце Катэгорыя:Навучэнцы гімназіі №1 (Віцебск) Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках на батуце Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Асобы на марках