Нямы́льня (у верхнім цячэнні Лубянка) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).

Гідраграфія Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёнеОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.

Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Лубянка (справа, часткова на мяжы з Украінай), Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны). Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішчаСайт Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ).

Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чарнігаўскай вобласці