Васі́ль Сцяпа́навіч Забе́ла (, в. Кішчына Слабада — , ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія У 1922—1924 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1924—1926 гадах — сакратар Брадоўскага сельсавета Барысаўскага раёна. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, пасля чаго знаходзіўся на партыйнай рабоцеНакануне. Сборник документов ЗапОВО (39-41гг. — быў інструктарам прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1936 года працаваў адказным кантралёрам Упаўнаважанага КПК пры ЦК УКП(б) па БССР.
У 1938 годзе быў прызначаны народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР і заставаўся на гэтай пасадзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З 1945 года быў намеснікам старшыні Савета народных камісараў (міністраў) Беларускай ССРНакануне. Сборник документов ЗапОВО (39-41гг., з 1949 года быў прызначаны міністрам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1949).
Памёр 14 снежня 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Спасылкі Забелло Василий Степанович // Праект «Партызаны Беларусі»
Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны