Аляксей Іванавіч Крайко (, — 2 сакавіка 1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 18 мая 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 25 мая (№ 19 (225)). — С. 1.
Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1911 года ў вёсцы Раўнаполле (цяпер у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у шахце. У 1941 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію, з таго ж часу на франтах Другой сусветнай вайны. Да сакавіка 1943 года гвардыі чырвонаармеец А. Крайко быў стралком 78-га гвардзейскага стралковага палка 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-а войска Паўднёва-Заходняга фронту. Вызначыўся ў час адбіцця атак праціўніка 2—6 сакавіка 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тараноўка (ў сучасным Змііўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны) ў складзе ўзвода пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта П. М. Шыроніна. Загінуў у баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле ТараніўкаСписок воинов Советской Армии, погибших в Великой Отечественной войне и захороненных в братской могиле с. Тарновка — Центр Змиевского района Харьковской области , Память народа.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Літаратура
Спасылкі
Герои Советского Союза // Официальный сайт Пуховичского районного исполнительного комитета
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны