Рафал Майка (; нар. 12 верасня 1989, Зэгартавіцы, Малапольскае ваяводства, Польшча) — польскі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду . Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Кар'ера У студзені 2011 года Рафал Майка падпісаў прафесійны кантракт з дацкай прафесійнай камандай вышэйшага дывізіёна . У першы год паляк не паказваў выдатных вынікаў. У канцы лета ён дэбютаваў на Вуэльце, якую ён вымушаны быў пакінуць з-за хваробы на 17-м этапе. Праз год, на гэтай жа гонцы Майка нечакана стаў галоўным горным памочнікам свайго капітана Альберта Кантадора і зрабіў важкі ўнёсак у перамогу іспанца ў агульным заліку. У завяршэнні сезона паляк стаў лепшым маладым гоншчыкам на Туры Пекіна.

На Джыра-2013 Майка паказаў шэраг выдатных вынікаў і да апошняга этапу змагаўся з калумбійцам Карласам Бетанкурам за белую майку лепшага маладога гоншчыка, але на апошнім горным этапе саступіў яму 41 секунду, стаўшы другім у маладзёжнай класіфікацыі і сёмым у генеральнай класіфікацыі. У ліпені Рафал змагаўся за перамогу на родным Туры Польшчы, некалькі дзён быў лідарам агульнага заліку, але ў выніку стаў чацвёртым, выйграўшы ў якасці суцяшэння майку лепшага ў ачковай класіфікацыі.

19 ліпеня 2014 года выйграў 14 этап Тур дэ Франс, які праходзіў паміж гарадамі Грэнобль і Рызуль. Праз некалькі дзён выйграў яшчэ адзін горны этап, што прынесла яму званне горнага караля.

Амаль адразу пасля завяршэння Тура выступіў на хатнім Туры Польшчы, дзе выйграў 2 этапы і генеральную класіфікацыю.

Другую «гарохавую майку горнага караля» Рафал атрымаў па выніках Тур дэ Франс 2016. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў групавой гонцы.

Асабістае жыццё Бацька Рафала — Пётр, маці — Каміла, таксама ў Майкі ёсць дзве сястры: старэйшая Агнешка і малодшая Магда. На вяселлі старэйшай сястры ў 2006 годзе велагоншчык пазнаёміўся з Магдай Коваль, з якой ажаніўся 18 кастрычніка 2014 года.

Спасылкі Статыстыка на cqranking.com

Катэгорыя:Велагоншчыкі Польшчы Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года